Міхаіл Бараноўскі (Мінск). Прэзентацыя зборніка “Volumen.1” у “Цудоўні”

05.02.2017 19:00 - 19:00 “Крама Ц” (вул. В.Траецкая, 14) Бясплатнае

Прэзентацыя кнігі паэзіі, спевы на вершы з кнігі Міхала Бараноўскага (лідар гурта “Нельга забыць”).
В.Траецкая 14, “Крама Ц”
5 лютага, 19.00

Запрашаем на прэзентацыю дэбютнага зборніка паэзіі Міхала Бараноўскага “Volumen.1”. Аўтар знаёмы многім як лідар гурта “Нельга забыць” – назва пазычаная ў Караткевіча, але і сапраўды, паслухаўшы аднойчы, забыць амаль немагчыма.

Пакуль мы расцем

Карэннем унiз,

А сэрцам цягнемся ўверх,

Яшчэ ёсць шанец застацца жывымi:

Кветкамі па траве.

Яшчэ ёсць шанец застацца жывымі:

Гэта значыць, адчуць, як балiць,

І не забыцца нiколi на тое,

Што нельга нiколi забыць.
У кнізе Міхала – глыбока спавядальныя творы, часта вельмі асабістыя. Аўтар – хутчэй прыхільнік мадэрнісцкай эстэтыкі і стварае шматслойныя, разгалінаваныя вобразы для чытача, спакушанага і ў літаратурных, і ў міфалагічна-біблейскіх алюзіях. Кніга аформленая выдатнай дызайнеркай Ксеніяй Шталенковай.

Далучайцеся да медытатыўных рытмаў паэзіі Міхала Бараноўскага і нырайце ў свет паэтычных вобразаў.

Падчас імпрэзы можна будзе атрымаць аўтограф аўтара, задаць пытанні і канешне паслухаць песні на частку тэкстаў. Будзе моцна.

Падрабязнасці ў суполках https://vk.com/mbaranouskicudounia https://www.facebook.com/events/627505007432603/ і па тэлефоне (33) 6232616 (Андрэй Несцяровіч, этнакрама “Цудоўня”)

Даведка:
Этнакрама «Цудоўня» (Горадня) – рамесныя вырабы ў традыцыйным стылі, падарункі, сувеніры і прадметы побыту.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Калядны джаз у Нясвіжы (6+)

03.01.2026 (15:00 - 19:00) Нясвіжскі замак (Нясвіжскі замак)

Вялікі беларускі канцэрт у Коўне

10.01.2026 (20:00 - 23:00) Lemmy (Girstupio g. 1)

Сюіта «Планеты» ў мінскім планетарыі (12+)

13.01.2026 19:00 - 14.01.2026 20:00 Планетарый (вул. Фрунзэ, 2 (парк Горкага))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ