«Міхаіл Савіцкі. Спадчына». Выстава ў Мінску

17.02.2022 - 27.03.2022 12:00 - 19:00 Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15) Бясплатнае

У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрылася выстава «Міхаіл Савіцкі. Спадчына», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922 — 2010).



Дата: з 17 лютага па 27 сакавіка

Месца: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, пл. Свабоды, 15, Мінск

Юбілейная выстава ахоплівае ўсю творчасць Савіцкага. Таксама ў экспазіцыі — працы выпускнікоў Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры, а цяпер вядомых беларускіх жывапісцаў, графікаў, скульптараў. Сярод іх: Віктар Альшэўскі, Уладзімір Кажух, Ігар Бархаткоў, Андрэй Задорын, Аляксандр Грышкевіч і шмат іншых выбітных мастакоў.

Праект арганізаваны сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем, музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Беларускім саюзам мастакоў. 


Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ