Міні-фэст да Дня роднай мовы ў Варшаве

21.02.2025 19:00 - 23:00 BackDoor Bar (ul. Chmielna 7/9) Бясплатнае

Міні-фэст, прысвечаны Дню роднай мовы, адбудзецца ў варшаўскім клубе BackDoor Bar у пятніцу, 21 лютага. 


Дата: 21 лютага

Час: 19:00 (дзверы), старт падзеі ў 20:00 (час мясцовы)

Месца: BackDoor Bar (ul. Chmielna 7/9).

Уваход на падзею будзе вольным, данаты вітаюцца.

У падзеі ўдзельнічаюць:

Chaču Mroić — беларускі альтэрнатыўны рок-гурт, у творчасці якога — несамавітае пачуццё свабоды і ўнутранай стыхіі.

У складзе: 

Ілля Галуза — рытм-гітарыст і галоўны аўтар тэкстаў, што раскрываюць свет мрояў, жахаў і драм;

Марк Канаплёў — бас-гітарыст, гукарэжысёр і тэхнік — усё ў адной асобе.

паўтарычалавека — бэнд беларускай драмы. Калектыў выконвае, бывае, што і песні.

Свой склад музыкі апісваюць так:

Аляксей «Бабуля» Ажогін — найлепшы гітарыст пад’ездаў Ніжняй Абесініі;

Андрэй «Вожык» Манкевіч — паэт-песеннік і вакаліст-празаік.

Алесь Лютыч — вакаліст, гітарыст і аўтар песень гурта :B:N:.

Музыка прапануе рамантычны сэт, створаны спецыяльна для тых, хто шануе сапраўдныя беларускія ноты.

Алесь Дзянісаў — лідар гурта Dzieciuki.

На імпрэзе Алесь будзе раздаваць рока і панка, адначасова выварочваючы душу. Сустрэча з сапраўднымі эмоцыямі і магутным гучаннем.

Аляксандр «Маляваныч» Ждановіч — легендарны мастак слова.

На падзеі артыст пачытае вершы і паразважае пра глыбіню і значэнне роднай мовы. Разам з гасцямі падзеі абмяркуе:

— чаму важна захоўваць і шанаваць беларускую мову;
— адкуль яна бярэ пачатак і як фарміравалася;
— у чым яе непаўторнасць і прыгажосць.

Вядучая імпрэзы — радыёжурналістка Марына Савіцкая.

Больш інфармацыі пра імпрэзу: тут.




Вам можа быць цікава

Выстава піктарыяльнай фатаграфіі «Пачатак Нёмана» ў Мінску

20.02.2025 11:00 - 31.03.2025 19:00 галерэя Інстытута тэалогіі БДУ (пр-т Незалежнасці, 24)

Рэтраспектыва фільмаў-лаўрэатаў прэміі «Оскар» у Мінску

22.02.2025 19:30 - 29.03.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3)

Дзень Волі ў Гданьску

25.03.2025 (16:00 - 20:30) ------------

Лекцыя Змітра Юркевіча «Марыя Чарноўская. Першая з першых» у Мінску

26.03.2025 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ