Мультымедыйная выстава «Minsk Anti Zoo. Red Mark» у Варшаве

10.05.2024 19:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

У Музеі Вольнай Беларусі пройдзе адкрыццё мультымедыйнай выставы «Minsk Anti Zoo. Red Mark» у супрацы з ініцыятывай «Палітвязынка» і Яўгеніяй Доўгай.



У імпрэзе прымуць удзел суаўтарка праекта Ганна Прышывалка, беларускія дзяячкі культуры, былыя палітвязынкі, Руся і гурт Spievy z-pad mosta. На адкрыцці можна будзе пачуць галасы жанчын, якія знаходзяцца ў няволі, гісторыі аб іх, расказаныя іх блізкімі, а таксама пазнаёміцца з творчасцю з-за кратаў.

Дата: 10 траўня

Час: а 19:00

Месца: Музей Вольнай Беларусі,  Варшава, Foksal 11

«Падчас падзей 2020 года, калі ўжо пачалася хваля гэтых жудасных арыштаў, я трапіла з дзіцёнкам у наш мінскі заапарк. І стоячы там, гледзячы на жывёл, якія знаходзяцца ў клетках, у гэтых маленькіх «камерах», на іх пакуты, сумныя і адчайныя позіркі, да мяне пачалі прыходзіць паралелі, якія і сталі асновай канцэпцыі праекта. Для мяне было важна выразіць увесь смутак і перажыванні, якія былі ў мяне ўнутры, і паказаць, наколькі бесчалавечна паступаюць улады, калі закрываюць людзей у клеткі толькі за тое, што яны хочуць жыць і гадаваць сваіх дзяцей у шчасці і атмасферы свабоды» — гаворыць суаўтарка праекта Ганна Прышывалка.

У Беларусі за кратамі знаходзіцца вялікая колькасць ні ў чым не вінаватых людзей, вялікая колькасць жанчын. Яны, як і жывёлы ў заапарку, закрытыя ў клетках толькі таму, што не маюць магчымасці супрацьстаяць тым, хто іх туды змяшчае, за сваё ўласнае меркаванне, за тое, што маюць смеласць і дастаткова ўнутранай свабоды, каб яго выказаць. Яны безабаронныя і бездапаможныя перад фізічнай сілай і ўладай, якая ізалюе іх і пазбаўляе права выбару. «Minsk Anti Zoo. Red Mark» цалкам прысвечаны жанчынам у зняволенні. І гэта не выпадкова, бо жанчына — заснавальніца новага жыцця, і пакуль яна ў няволі, пакуль яна не свабодная — новае жыццё не можа нарадзіцца!

Выстава працягнецца з 10 траўня па 09 чэрвеня 2024 года.

Гадзіны працы Музея:

аўторак — пятніца: 16:00–20:00;

субота — нядзеля: 12:00–20:00


Вам можа быць цікава

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Фотавыстава Уладзіміра Цвіркі «Сілуэты спадчыны» ў Заслаўі

18.04.2025 13:30 - 18.05.2025 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Саша Філіпенка ў Мюнхене

27.05.2025 (19:00 - 21:00) Kulturzentrum GOROD (Arnulfstraße 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ