У нядзелю, 2 лістапада, ва Уроцлаве ладзяць шпацыр памяці па могілках "Нерасказаныя гісторыі" да Дзядоў.
У дні ўшанавання продкаў многія з нас не могуць наведаць магілы сваіх родных у Беларусі, але можна сабрацца разам тут, ва Уроцлаве, каб пачуць гісторыі і задбаць пра месцы пахаванняў нашых землякоў - людзей, якія нарадзіліся ў Беларусі, жылі ва Уроцлаве, і многія з якіх былі вядомымі культурнымі і грамадскімі дзеячамі тут.
Вас чакае:
✨ шпацыр па могілках і экскурсія, кароткія аповеды ад гісторыка Таццяны Гайдук
🧹 супольная прыборка могілкаў (там, дзе ў гэтым ёсць патрэба)
🍵 зёлкавая гарбата і пачастунак, каб сагрэцца
Можна прынесці свечкі ці жывыя кветкі, інструменты для прыборкі, кубачкі на гарбату альбо сваю ў тэрмакубку па жаданні.
Удзел вольны.