Мітынг да 6-ай гадавіны народнага ўздыму 2020 году ў Беларусі

08.08.2026 13:00 - 15:00 Ralph Bunche Park (1st Avenue between East 42nd and East 43rd Street (Насупраць штаб-кватэры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў)) Бясплатнае
8 жніўня ў Нью-Ёрку Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА) разам з Беларуска-Амерыканскім Згуртаваннем «Пагоня» запрашаюць далучыцца да мітынгу памяці і салідарнасці, прысвечанага шостай гадавіне народнага ўздыму 2020 года ў Беларусі. Сабрацца, каб ушанаваць памяць загінулых патрыётаў, узняць свой голас за вызваленне палітвязняў і нагадаць свету, што Беларусь працягвае змагацца за свабоду.

Арганізатары заклікаюць прыходзіць з беларускімі сцягамі, плакатамі і сімвалямі салідарнасці. 

Памятка па бяспецы: у сувязі з паведамленнямі пра ўзмоцненыя рэйды міграцыйных службаў ЗША, арганізатары просяць удзельнікаў уважліва паставіцца да асабістай бяспекі.



Вам можа быць цікава

Літаратура памежжа ў Друі

08.08.2026 (17:00 - 19:00) (Друя, Браслаўскі раён)

Дзень Годнасці ў Варшаве

09.08.2026 (18:00 - 22:00) Помнік Мікалаю Каперніку

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ