Міжнародны фестываль дакументальнага кіно ў Гродна

Генеральнае консульства РП (вул. Будзёнага, 48а) Бясплатнае

Кінапаказы Міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно пра правы чалавека Docudays Uу Гродна

22-25 чэрвеня ў Гродна пакажуць лепшыя фільмы Docudays UA .

Гісторыя Docudays UA налічвае 12 год. Ад 2006 году фестываль – чалец Сеткі фестывалей пра правы чалавека HumanRightsFilmNetwork (HRFN). Традыцыйна Docudays UA адбываецца ў апошні тыдзень сакавіка ў кіеўскім Доме кіно. Пасля фільмы фестывалю вандруюць па іншых гарадах Украіны.

У другі раз дакументальнае кіно Docudays UA прыедзе ў Гродна. Усе паказы пройдуць у кіназале Генеральнага консульства РП у Гродна (вул. Будзёнага, 48а).

Уваход на ўсе фільмы свабодны.

Час пачатку: 19.00

22 чэрвеня:

“Праз Майдан”, 2015, Украіна, рэж. КацярынаГарнастай (36”)

ПрызімяАндрэяМатросава ад арганізатараўDocudays UA

 

“Хачу не забыцьгэты год, хачу памятацьлюдзей, якіябыліпоруч. Год Майдану, год пад знакам вайны і міру”.

“Доўгадышчасліва”, 2014, Харватыя, Нідэрланды, рэж. ТаццянаБожыч (83”)
Спецыяльны дыплом

Калі рэжысэрка Таццяна Божыч у чарговы раз знайшла каханне свайго жыцця, ды ўсё зноў пагражае пайсці не так, яна вырашае, што трэба пачаць жыццё з чыстага аркуша. Гэтыя стасункі маюць быць удалымі! Таццяна наведвае сваіх пяцёх былых у Маскве, Габзбурзе, Лондане і Загрэбе, каб даведацца, чаму ўсе яе раманы заўжды разбіваюцца на аскепкі. Эмацыйная і канфрантацыйная, але адначасова вострая, гэтая дакументальная стужка знойдзе водгук у кожным з нас, бо рэжысэрка працягвае шукаць свой Грааль кахання: «і жылі яны доўга ды шчасліва»!

23 чэрвеня:

“Медык ідзе апошнім”, 2014, Вугоршчына, Украіна, рэж. Святлана Шымко (26”)
Спецыяльны дыплом гераіне фільма

Лекарка-валанцёрка Таня была на перадавойцягамнайкрывавейшыхдзён Майдану. Пасляспыненняагнюяназастаецца ў Кіеве, каблячыцьпараненых. Гэтым часам на ўсходзеУкраіныпачынаеццанеаб’яўленаявайна з РасійскайФедэрацыяй. Таня зноўпавіннаехаць на фронт…

“СястраZо”, 2014, Украіна,рэж. АлісаКаваленка (60”)

Zo – колішняяфутбалістка. Каліянапакінула спорт, ёйдавялосязмагацца за выжыванне і наноўшукацьсябе.

“Дысідэнт і генерал”, 1998, Нідэрланды,рэж. Алена вандэр Хорст (15”)

Неймавернаесяброўствапаміж былым дысідэнтам, псіхіятрамСямёнам Глузманам і намеснікамстаршыні СБУ, генералам УладзімірамПрыстайкам, якізахоўваў справу Глузмана ў архівах КДБ.

 

24 чэрвеня:

“Выкладчыкангельскай”, 2012, Грузія, рэж. НіноАрджанікідзэ, Вано Арсенішвілi (56”)

Малады настаўнік ангельскай мовы у пошуках прыгодаў атрымлівае заданне – зрабіць «моўную рэвалюцыю» ў далёкай грузінскай вёсцы. Шукаючы новых уражанняў, ёнтрапляе на перадавуюпалітычныхзменаў у краіне. Кабпазбыццасавецкайспадчыныдыдалучыцца да заходняга свету, урадпачынаепраект«захопу» Грузііангламоўнымілюдзьмі. Усхваляванывандроўнікпоўнырашучасціпрыкласціся да «радыкальныхзменаў» у маленькайпостсавецкайкраіне. Але, каліспадае першая хваля праекту, ёнсутыкаецца з пахмурнайбудзёншчынай.

“Зубы Леніна”, 2014,Україна, рэж. КацярынаГарнастай

Кароткаметражная стужка з каледайскопу фільмаў “Еўрамайдан. Чарнавы мантаж”.

Тры месяцы рэвалюцыі. Ад абуранага пратэсту да народнага паяднання. Ад рондляў на галаве да дубінак і бронекамізэлек. Ад эйфарыі перамогі да аплаквання загінулых Нябеснай сотні. Рэвалюцыя як выбух абуджанай годнасці, як эйфарыя свабоды, як боль усведамлення цаны, як нараджэнне найноўшай гісторыі Украіны. У гэтым годзе Docudays UA  вырашыў адмовіцца ад фільма-адкрыцця, тым больш што ўся ўвага фестывалю прыкута да зменаў, якія сёння адбываюцца ў грамадстве. Docudays UA звярнуўся да рэжысэраў, што здымалі ўкраінскі пратэст, і папрасіў падзяліцца іхнімі найлепшымі кадрамі. Эпізоды будучых фільмаў пра Еўрамайдан склаліся ў калейдаскоп рэвалюцыі, які не патрабуе каментароў.

“Божая воля”, 2013, Расія, рэж. Беата Бубянец (55”)
Галоўны прыз конкурса ДОКУ/ПРАВА

Колішні неабудзіст, які стаў палымяным абаронцам праваслаўных каштоўнасцяў, Дзмітрый Энтэо, прыцягнуў да сябе ўвагу публікі  пасля некалькіх эксцэнтрычных акцыяў. Ён кліча сябе праваслаўным «акцыяністам» і выступае супраць творчасці мастацкіх групаў “Вайна” ды “PussyRiot”. Сабраўшы ў сваю падтрымку рух праваслаўных актывістаў, які ён называе«Божая воля», Дзмітрый абвясціў пра намер узначаліць Расію, а далей і ўвесь свет у еўхарыстычнай рэвалюцыі. Якія гэта мае наступствы і хто такі Энтэо насамрэч?

25 чэрвеня:

“Эрмітажнікі”, 2006, Нідэрланды, рэж. Алена ван дэр Хорст (75”)

Незвычайныдакументальныфільмпраэкспанатывядомага музея ў Санкт-Пецярбурзе. «Эрмітажнікі» – супрацоўнікі музея сашматгадовымдосведам, ад абслугоўваючагаперсаналу да дырэктара, – тлумачацьмастацтва, прасторудыгісторыютаго, штонекалі было Зімовым палацам. Непарыўназвязаныя з Эрмітажам, гэтыякаларытныяперсанажыажыўляюцьмастацтва, гісторыю і душу музея.СапраўднаяскарбонкаанекдотаўпраЭрмітаж ад людзей, якія разам з імпрайшліпразбурлівае для Расеі ХХ стагоддзе.

“Дом бацькі”, 2014, рэж. Юлія Гантарук, камера ЮрыйГрузінаў

Кароткаметражная стужка з каледайскопу фільмаў “Еўрамайдан. Чарнавы мантаж”.

Тры месяцы рэвалюцыі. Ад абуранага пратэсту да народнага паяднання. Ад рондляў на галаве да дубінак і бронекамізэлек. Ад эйфарыі перамогі да аплаквання загінулых Нябеснай сотні. Рэвалюцыя як выбух абуджанай годнасці, як эйфарыя свабоды, як боль усведамлення цаны, як нараджэнне найноўшай гісторыі Украіны. У гэтым годзе Docudays UA  вырашыў адмовіцца ад фільма-адкрыцця, тым больш што ўся ўвага фестывалю прыкута да зменаў, якія сёння адбываюцца ў грамадстве. Docudays UA звярнуўся да рэжысэраў, што здымалі ўкраінскі пратэст, і папрасіў падзяліцца іхнімі найлепшымі кадрамі. Эпізоды будучых фільмаў пра Еўрамайдан склаліся ў калейдаскоп рэвалюцыі, які не патрабуе каментароў.

“Разам”, 2014, Расія, рэж. Дзяніс Шабаеў (52”)
Галоўны прыз конкурса ДОКУ/ЖЫЦЦЁ

Двое людзей у дарозе. Паўсядзённае жыццё, працоўныя званкі, гульні, рух па крывой шасэ, паварот і зноўку працоўныя званкі… На працягу году бацька і дачка амаль не бачыліадзінаднагоі не заставаліся сам на сам. Дзве камеры глядзяцьадна на адну; розныястрахіжывуць у аднойпрасторы. Пытанне: вярнуцца назад ціпрацягвацьвандроўку разам?

 


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ