• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Віцебск

Міжнародны фестываль міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока”

Пачатак: 20.08 (11:00)
Канец: 20.08 (11:00)
Урочышча Цмока
(Віцебск, г. Лепель, гарадскі парк, Віцебская вобласць)
Google

Міжнародны фестываль  “У госці да Лепельскага Цмока” адбудзецца 20 жніўня 2017г. ва Урочышчы Цмока (г. Лепель, гарадскі парк). Старт фестывалю ў 11.00.

Музычны алімп

1100-1120      Арганізатарам ёсць што сказаць!

1120-1200      Прэзентацыі ўдзельнікаў фестывалю.

1200-1300      Моладзевы этна-праект  “Патрыцыя- Гарэза”  і іншыя юныя дараванні.

1300-1330      Фолк-этна гурт “Малала” .

1330-1400     Фальклорны гурт “Варган” (г. Полацк)

1400-1440     Музычны гурт “Лепшы квас”.

Сучасная музыка ў стылі поп-панк-рок .

1440-1520      Поп-рок гурт “Тутэйшыя”.

1520-1600      Дуэт “Агата” – новая музыка ў спалучэнні беларускага фальклору, еўрапейскага этна-джазу і лацінаамерыканскага танга.

1600-1640     Гурт “Нarmonic Style Project”

1640-1740 Аўтарскія песні на словы беларускіх паэтаў.

Спявае Зміцер Вайцюшкевіч.

1740-1830 Традыцыйны ўдзельнік фестывалю. Фолк-рок гурт “Рокаш”.

1830-1900 Далучаемся да “Спеўнага сходу” з Сержуком Доўгушавым .

1900-2030 Легенда беларускага фолку Алег Хаменка і гурт “Палац”.

2030-2200 Вітаем гасцей з Украіны. Гурт “TaRuta”

Дзіцячы пагорак

1230 Для дзетак казкі, гульні, забаўлянкі ладзіць казачніца Ларыса Рыжкова (гурт “Калыханка”).

Для самых маленькіх – лялечны спектакль у выкананні сапраўдных артыстаў.

Танцавальная лагчына

Прапануе актыўным і цікаўным майстар-класы па музыцы, спевах, танцах і не толькі.

Майстар-клас па традыцыйных танцах ад гурта “Варган” (г. Полацк)

раскрые шматлікія таямніцы беларускай культуры.

І ўжо зусім па сакрэце: у 1500 адбудзецца прэзентацыя кнігі “Кулінарная спадчына Лепельшчыны”.

Даліна майстроў

Пазнаёміць з таленавітымі людзьмі, якія сваімі рукамі ствараюць цуд.

Вы зможаце набыць унікальныя рэчы, сапраўдныя творы мастацтва і народных промыслаў.

Кулінарны востраў

Тут пануе магія смаку. Найлепшыя кулінары, гаспадары аграсядзіб і ўвішныя гаспадыні чакаюць вашага прыходу!

Смачна есці!

Турыстычнае ўзбярэжжа

Не прамініце!

Магчыма, менавіта на бацькаўшчыне вас чакае найлепшы адпачынак і ваш лёс.

Турыстычныя ўстановы Беларусі прапануюць вам паслугі на любы густ і магчымасці.

Магічны яр

Запрашае ўсіх ахвочых узяць удзел у шоў паветраных змеяў. Дапускаюцца іншыя неапазнаныя лятучыя аб’екты. Самыя загадкавыя і міфічныя будуць узнагароджаныя каштоўнымі падарункамі.

Лепельскі Цмок чакае гасцей! Ён упэўнены, што разам мы файна прабавім час!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип