Міжнародны тэатральны фэст «Белая вежа» ў Брэсце

10.09.2024 - 15.09.2024 19:00 - 21:00 ------------ ад 20 рублёў


 З 10 па 15 верасня ў Брэсце пройдзе Міжнародны тэатральны фэст «Белая вежа».





 Дата: з 10 па 15 верасня

Месца: розныя тэатральныя пляцоўкі Брэста



Сёлета ў праграме 23 спектаклі з Азербайджана, Беларусі, Даніі, Казахстана, Польшчы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Расіі. 



Пастаноўкі пройдуць на 5 пляцоўках горада: у вялікай і малой залах Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы, Брэсцкім тэатры лялек, Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры, Брэсцкім абласным палацы культуры прафсаюзаў.


Сярод іншага можна паглядзець: 

спектакль «Літас» сучаснага тэатра танца «Матэрыя» з Лодзі;

«Жыццё без...» акадэмічнага драматычнага тэатра Казахстана; 

беларускамоўны «Джоні правадыр чырвонаскурых» мінскага тэатра юнага гледача;

«Айседора» акадэмічнага музычнага тэатра Азербайджана; 

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі пакажа свой свежы спектакль «Карней»



Паказы спектакляў адбудуцца на 3 мовах: беларускай, рускай і мове комі. 



Падрабязны расклад глядзіце па спасылцы. Там жа можна набыць і квіткі.








Вам можа быць цікава

Імпрэза “Прыйшла Каляда!” у Мінску

22.12.2025 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Туса для беларуса ва Уроцлаве

03.01.2026 (11:30 - 14:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ