Мова ці Кава: Музыка па-беларуску

24.03.2014 19:00 - 22:00 Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх) Бясплатнае

Вясна становіцца моднай, але для пленэраў ды оўпэн-эйраў яшчэ халодна. Каб як след да іх падрыхтавацца, запрашаем у найбліжэйшы панядзелак ва ўтульны ЦЭХ на МУЗЫКУ ПА-БЕЛАРУСКУ! Гіт-парад ці хіт? Біт ці не біт?

У тэорыі вас чакае слоўнік-размоўнік аматараў музыкі, а на практыцы – дыскусія з поп- (і не толькі) зоркамі беларускай сцэны, вечна незадаволенымі і нават задаволенымі крытыкамі ды няўхільнымі прыхільнікамі. Чаму на Еўрабачанні мы дагэтуль не пачулі песні па-беларуску? І наогул, колькі можна думаць пра Еўрабачанне? Якасная музыка на роднай мове – прыдуманы кучкай адмарозкаў міф ці схаваная ў шуфляду нашага няведання рэальнасць?

Гэтыя тэзісы толькі на разагрэў, рэшта – 24 сакавіка а 19-й, на занятках “Мова ці Кава” ў ЦЭХ.

Госьці: Музычны крытык Таццяна Заміроўская і гурт Re1ikt


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

15.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ