Мова нанова № 10 – Кіно

17.03.2014 19:00 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

На занятках у панядзелак будзем вучыцца агучваць кіно па-беларуску: патрэніруемся з “Хронікамі Нарніі” ды некалькімі трэйлерамі. Навучаць гэтаму вядомыя акторы Уладзімір Глотаў і Ганна Хітрык.

Пра пераклады фільмаў распавядзе Андрэй Кім (kinakong.by).

У граматыцы пагаворым пра клічны склон: Мікалаю, хадзі сюды; хлопча, пагуглі фотку; Яўгене, перадай флэшку.

Музычны госць — гурт “Вурай” — абяцае за 30 хвілін навучыць кожнага з прысутных спяваць народныя песні не горш за Івана Кірчука ))

17 сакавіка, панядзелак, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а).

Мова нанова!


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Дзень Годнасці ў Вільні

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 ------------

Імпрэза да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Запрудніка ў Саўт-Рыверы

09.08.2026 (12:00 - 14:00) Царква Св. Еўфрасінні Полацкай (284 Whitehead Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ