Дзень Годнасці ў Вільні

------------ Бясплатнае
8 і 9 жніўня, праз шэсць гадоў з дня прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, адзначаных беспрэцэдэнтнымі фальсіфікацыямі, а таксама мужнасцю і годнасцю беларусаў, якія выйшлі абараняць сваё права на голас, свабоду і будучыню сваёй краіны, беларусы Літвы збяруцца, каб яшчэ раз паказаць сваё адзінства і гатоўнасць працягваць змагацца за свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь.
8 жніўня:

  • 14:00 — Экскурсія «Беларускія жанчыны свабоды». Пачатак на Лукішскай плошчы каля крыжа паўстанцам.

9 жніўня:

  • 10:30 — Малітва за Беларусь у Беларускім праваслаўным прыходзе (Bokšto g. 4);
  • 12:00 — Мастацкая выстава да Дня Годнасці Беларусаў на Кафедральнай плошчы. Свае працы прадставяць прафесійныя мастакі і аматары, былыя палітвязні і рэпрэсаваныя беларускія актывісты;
  • 12:30 — Роварны прабег салідарнасці. Ад Кафедральнай плошчы да Алеі беларускай дэмакратыі на беразе насупраць Сейма і да Кафедральнай плошчы;
  • 13:00 — Мітынг на Кафедральнай плошчы. Падчас яго выступяць былыя палітычныя вязні, палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і сябры Беларусі. Разам удзельнікі праспяваюць песні, якія ўжо шмат гадоў яднаюць беларусаў па ўсім свеце;
  • 14:00 — Марш свабоды ад Кафедральнай плошчы да Варты Святла ля Амбасады Беларусі. Да маршу далучацца нашы бубначы;
  • 15:00 — Хвіліна маўчання каля Варты Святла. У памяць пра ахвяр дыктатарскага рэжыму і герояў, якія загінулі, абараняючы незалежнасць Украіны;
  • 16:00 — Сустрэча з мастачкай Вольгай Якубоўскай у Беларускім Замку. Падчас сустрэчы Вольга асабіста ўручыць свае карціны іх героям і гераіням.
  • 16:30 — Лекцыя пра Ларысу Геніюш у Карчме 1863 (Bokšto g. 2);
  • 18:00 — Акустычны канцэрт Юрыя Стыльскага ў пабе Alaus Namai (Goštauto g. 8; квіток — 15 € наяўнымі).

Арганізатары заклікаюць прыходзіць на мерапрыемствы з нацыянальнай сімволікай і беларускімі сцягамі.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «PAPARAĆ: re-assembly» ў Познані

24.07.2026 18:30 - 09.08.2026 19:00 фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

«Шляхамі Адамовіча» ў Варшаве

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ