Мова нанова №9 – Зоркі

10.03.2014 19:00 - 22:00 Галерэя Ў (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Кожны з нас – маленькая беларуская зорачка, народжаная ззяць на родным небасхіле. Але ж і там, на небе – зоркі. Як яны завуцца? Куды глядзець, каб больш пабачыць? Як знайсці самыя прыгожыя сузор’і, калі ўсе мы разам ляцім да зор?..

Пра гэта на занятках распавядзе знаны беларускі (і беларускамоўны!) астраном Віктар Малышчыц. Вы, натуральна, бачылі яго ролік “Беларусь у абдымках зорак” — невераемна прыгожыя начныя здымкі нашага неба. А цяпер пазнаёміцеся і з самім спадаром Віктарам.

У лексічнай частцы пагаворым пра беларускую тапаніміку — як утварыліся назвы нашых паселішчаў і што яны значаць?..

А музычным госцем заняткаў “Зоркі” стане, натуральна, зорка: знаны беларускі бард ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ!
Панядзелак, 10 сакавіка, 19.00, Галерэя Ў (Незалежнасці, 37а).
Усё будзе мовананова!


Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Паказ фільма "Паміж домам і сабой" у Вільні

05.12.2025 (20:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

„Беларускі варушняк“ у Таронта

13.12.2025 (15:00 - 17:00) 524 St Clarens Avenue (524 St Clarens Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ