Фестываль сучаснай беларускай драматургіі «Dramatyzacja» ў Варшаве

10.04.2026 - 11.04.2026 16:30 - 17:30 Dom w Alejach (al. Jerozolimskie 2) Бясплатнае
10 і 11 красавіка, у пятніцу і суботу, у Варшаве адбудзецца фестываль сучаснай беларускай драматургіі «Dramatyzacja».

Падзея прысвечана новым тэатральным тэкстам, якія асэнсоўваюць сучаснасць: памяць, гвалт, эміграцыю і жыццё «паміж».

У праграме — перфарматыўныя чытанні п’ес з шорт-ліста конкурсу, сустрэчы з аўтарамі і адкрытыя дыскусіі.

Расклад такі:

10 красавіка, пятніца:

  • 16:30–18:00 «Найсапраўднейшае» (Ксенія Шталенкова, рэж. Кірыл Машэка)
  • 18:30–20:00 «Limbo"/"Лiмб» (Рэната Талан, рэж. Жэня Давідзенка)

11 красавіка, субота:

  • 11:00–12:30 «Апошні сведак [старога Гродна]» (Амалія Рызніч, рэж. Аляксандр Енджэеўскі)
  • 14:00–15:30 «Любое месца, дзе засталіся сляды» (Марыя Бяльковіч, рэж. Бажэна Шамовіч)
  • 16:00–17:30 «Рудая вавёрка» (Хася Корнева, рэж. Аляксандр Енджэеўскі)

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

    ‎

Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ