“Мова нанова дзеткам”

10.10.2014 10:30 - 14:00 галерэя "Ў" (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае

У нядзелю, 12 кастрычніка, у галерэі “Ў” пройдуць моўныя курсы “Мова нанова дзеткам”. Першая група пачне занаткі а 10 30 (дзеткі да 5 год), другая – а 11 30 (дзеткі ад 5 да 7 год). Прыходзіць трэба за 15 хвілін да пачатку. Напрыканцы з кожных заняткаў дзеткі пабачаць спектакль “Мама Му чытае”, які пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Адрас: Мінск, галэрэя “У”, пр. Незалежнасці, 37а. Уваход вольны!

Вазьміце з сабой алоўкі, паперу.

Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му ў выкананні лямцавай батлейкі прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню razam@budzma.org, і ваш зварот не застанецца без увагі.

Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.

Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944 г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.


Вам можа быць цікава

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ