Мова нанова пра вінішка ў Брне

18.05.2025 18:00 - 20:00 Expat Centre (Orlí 3) Бясплатнае


У нядзелю, 18 траўня, у Брне адбудзецца новая сустрэча «Мова Нанова».





Пагавораць пра віно.

 Што вы ведаеце пра віно, акрамя таго, што яно бывае чырвонае, белае ці ружовае?

 А што калі паспрабаваць паглядзець на яго праз прызму культуры?

Госць — Андрэй Алімаў, эксперт у свеце віна, раскажа:
 

  • што важнейшае — структура, тэкстура ці смак?
  •  як апісваць віно па-беларуску: водары, таніны, паслясмак;
  •  як чытаць і разумець этыкеткі на бутэльках.


Вы даведаецеся, хто такая «п’яная малпа», «чорны певень», а таксама пра ролю коркаў і келіхаў у культуры спажывання віна.

Апроч таго, разбяруць адметнасці і традыцыі выкарыстання посуду, і высветляць, з чаго п’ецца квас, а з чаго — крамбамбуля.

І, вядома, вас чакае вінная дэгустацыя.


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Леаніда Мядзведскага ў Мінску

22.05.2025 19:00 - 22.06.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Пыл» у Варшаве

01.06.2025 19:00 - 30.06.2025 20:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Прэзентацыя аўдыёспектакля «Brest HERstory» ў Батумі

22.06.2025 (18:00 - 20:00) аКсяродак (Клдзіашвілі 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ