Выдавец Раман Цымбераў падзяліўся ў сацсетках навіной пра хуткі выхад новай кнігі Паўла Касцюкевіча «Тралейбус № 29. Лайфхакі і прароцтвы». Анонс суправаджае фота сігнальнага асобніка кнігі, аздобленай мастаком Багданам Даўгялам, піша bellit.info.
Павал Касцюкевіч гэтым разам вяртаецца да кароткай формы і апавядае «падслуханае» ў менскім тралейбусе, які курсуе па маршруце нумар 29. Гумар, абсурд і анекдатычнасць аздобленыя атмасфернымі ілюстрацыямі.
Ілюстрацыя Багдана Даўгялы
«Калі яны зрабілі мыючы сродак з пахам колы, я маўчала, бо не п’ю колы.
Калі яны выпусцілі асвяжальнік паветра з пахам ванільнага марожанага, я маўчала, бо не люблю ванілі.
Але калі яны зрабілі туалетную паперу з пахам лідскага квасу, я сракай адчула — НІЧОГА СВЯТОГА!»
Самая кароткая ноч з Тралейбусам № 29. Павал Касцюкевіч