«Мова нанова» з Касяй Ваданосавай ва Уроцлаве

19.10.2024 17:00 - 19:00 Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49 (3 паверх)) Бясплатнае


У суботу, 19 кастрычніка, ва Уроцлаве — новая сустрэча «Мовы нанова».





Дата: 19 кастрычніка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego, Szewska, 49 (3 паверх), Уроцлаў 




Шаноўная госця — Кацярына Ваданосава. 


На лекцыі спадарыні Кацярыны «Мода эпохі паўстання Кастуся Каліноўскага» ўзгадаеце, як выглядалі нашыя продкі, для якіх воля і радзіма былі даражэйшымі за жыццё. 

Лекцыя будзе прысвечаная эпосе, калі мужчыны мянялі выкшталцоныя бальныя пальчаткі на грубыя рукавіцы, а замест кашаміравых сурдутаў ішлі змагацца за свабоду свайго краю ў брунатных сялянскіх кажухах. 

Даведаецеся, як жанчыны прыстасоўвалі крыналіны для перавозкі зброі, а некаторыя з іх апраналіся ў мужчынскія строі, абразалі валасы ды ішлі ваяваць; як нават пяцігадовыя дзяўчынкі апраналіся ў глухія чорныя сукенкі ды запляталі ў коскі чорныя стужкі. 




Уваход вольны. Рэгістрацыі не патрэбна.






Вам можа быць цікава

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ