Выстава Анатоля Кухарчука «Таямніца чорнага квадрата» ў Гродне

18.06.2026 - 07.07.2026 17:00 - 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) Бясплатнае
У чацвер, 18 чэрвеня, у Гарадзенскай выставачнай зале адкрываецца выстава фотамастака Анатоля Кухарчука «Таямніца чорнага квадрата».

Экспазіцыя аб’ядноўвае каля 80 фатаграфій, прысвечаных даследаванню святла і цемры як фундаментальных катэгорый чалавечага вопыту.

Адштурхваючыся ад выявы «Чорнага квадрата» Казіміра Малевіча, аўтар прапануе ўласнае філасофскае чытанне тэмы ўнутранага выбару, надзеі і пошуку сэнсу.

У цэнтры праекта — ідэя святла як стваральнай сілы, здольнай выяўляцца нават у самых цёмных прасторах навакольнага свету і чалавечай душы.

Кожная фатаграфія становіцца запрашэннем да разважання, пакідаючы гледачу свабоду асабістай інтэрпрэтацыі ўбачанага.

Працуе выстава да 7 ліпеня.




Вам можа быць цікава

Прэзентацыя кінапраекта «Johnny Cosmic Effect» у Вільні

18.06.2026 (19:00 - 21:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Саша Філіпенка ў Кёльне

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Kultur- und Integrationszentrum Phoenix (Dechenstr. 20)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

25.06.2026 (19:00 - 21:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ