Купалле ў Азярцы

20.06.2026 19:00 - 22:00 музей народнай архітэктуры і побыту 30 BYN
У наступную суботу, 20 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Купалле.

«У нас сягоння Купалачка!»

Свята ў гонар летняга сонцавароту — адзін з галоўных рытуалаў нашых продкаў.

Перад купальскай ноччу дзяўчаты ішлі на лугі збіраць зёлкі і абмяркоўваць, як будуць варажыць. Лічылася, што травы, сабраныя ў купальскі час маюць лекавую і цудадзейную моц.

Хлопцы таксама не сядзелі склаўшы рукі. Трэба было падрыхтаваць сухое ламачча на вогнішча, а потым пераапрануцца ў чорта ці вадзяніка, каб напалохаць дзяўчат.

Праз купальскае вогнішча скакалі ўсе — і моладзь, і людзі сталага веку. Верылі, што купальскі агонь знішчае ўсё благое, што перашкаджае чалавеку ў жыцці.

Вас чакае:

  • пляценне вянкоў;
  • купальскае шэсце з традыцыйнымі песнямі;
  • вогнішча: карагоды, гульні, скокі;
  • варожбы;
  • майстар-клас па вывучэнні купальскіх песень;
  • майстар-клас па традыцыйных танцах пад беларускія народныя інструменты;
  • майстар-клас па дэкоры з травы;
  • майстар-клас па ляльках з травы;
  • выступы фальклорных калектываў.


Кошт квіткоў у папярэднім продажы — 30 рублёў дарослым, 20 рублёў студэнтам, 15 рублёў школьнікам. У дзень імпрэзы падаражэе.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Выстава Лізаветы Аўчыннікавай «Момант нейтральны» ў Магілёве

19.06.2026 17:00 - 19.07.2026 18:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Майстэрня медыятэатра ў Вільні

11.07.2026 (11:00 - 19:00) (дакладнае месца паведамяць па рэгістрацыі,)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ