Музейнае свята «Вандроўка па арбіце» ў Мінску

17.12.2022 14:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) ад 8 рублёў

У суботу, 17 снежня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў — музейнае свята «Вандроўка па арбіце».



Дата: 17 снежня

Час: з 14.00 (час мясцовы)

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск 


Запрашаюць дарослых і дзетак у падарожжа па зорках! (У межах выставы «Чакайце нас, зоркі!»)

Будуць вам касмічныя прыгоды і мастацкія актыўнасці, апавяданні пра гуманоідаў і космапраектаванне, зорныя таямніцы і творчыя галаваломкі!

Свята пачнецца з арт-перформанса ад Руслана Сяргеева. Кожны наведвальнік на працягу дзвюх гадзін будзе мець магчымасць пабачыць, як мастак сваёй рукою «стварае сусвет» на палатне.

А ў 14:20 пачнецца квэст «Вандроўка па арбіце» (6+) — па выставе «Чакайце нас, зоркі!» Каб узяць удзел, зарэгіструйцеся па гэтай спасылачцы.

Далей будуць творчыя майстар-класы: вы зможаце зрабіць аб’ёмную паштоўку з касманаўтам (пачатак у 14.30, рэгістрацыя), спраектаваць свой касмічны карабель (пачатак у 15.30, рэгістрацыя) або намаляваць сваю ўласную галактыку (пачатак у 16.30, рэгістрацыя).

Пераходзьце па адпаведных спасылках, каб зарэгістравацца!

Дзеткам яшчэ пакажуць мультфільм «Мары зорак» (6+), а для дарослых мы падрыхтавалі цікавую экскурсію па выставе «Чакайце нас, зоркі!» (14+).

Таксама будзе artist-talk з Дар’яй Румянцавай, куратаркай самай таямнічай залы выставы (12+). Спадарыня Дар’я раскажа вам пра гуманоідаў, тэлепатаў, пазазямныя цывілізацыі і НЛА, а таксама падзеліцца досведам правядзення выстаў.

Рэгістрацыі не патрэбна.

Для тых, хто хоча расслабіцца ў творчай атмасферы, падрыхтавалі арт-медытацыю з Маргарытай Токаравай (16+): вы упрыгожыце навагоднюю ялінку аб’емнымі цацкамі ў касмічнай тэматыцы, зробленымі сваімі рукамі.

Пачнецца яна ў 17.30. Рэгістравацца патрэбна вось па гэтай спасылачцы.

А завершыць музейнае свята выступ акцёраў плэйбэк-тэатра (12+). Гэта асаблівая інтэрактыўная форма спектакля, падчас якога гледачы могуць стаць удзельнікамі перформанса.

І гэта яшчэ не ўсё!

Падчас усяго свята дарослыя наведвальнікі змогуць прайсці квэст па выставе «Чакайце нас, зоркі!» (14+), а для дзяцей будуць працаваць інтэрактыўныя зоны, дзе можна будзе адправіць пасланне ў космас або задаць пытаннечка іншапланецянам!


Што па квітках:

8 рублёў — дзіцячы;

12 рублёў — дарослы.

Для шматдзетных сямей (ад трох дзетак) — зніжка 50 % на кошт кожнага дзіцячага квітка.


Набыць квіткі можна на месцы альбо па спасылцы.



 

Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Бутры «Эфект назіральніка» ў Мінску

07.02.2025 18:00 - 23.03.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Някрасава, 3)

Выстава «Мода. Паміж прыгажосцю і прымусам» у Мінску

14.02.2025 18:00 - 13.04.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47)

Дзень Волі ў Таронта

22.03.2025 (15:00 - 19:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ