Сустрэча з Паўлам Севярынцам у Вільні

18.04.2026 17:30 - 19:30 Беларускі дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае
У суботу, 18 красавіка, у Беларускім доме адбудзецца сустрэча з Паўлам Севярынцам «Беларускі рух у Вільні. Асобы і падзеі».

Спадар Павел распавядзе пра найбольш значных гістарычных асобаў, якія развівалі беларускі рух у Вільні, — ад Кастуся Каліноўскага і Францішка Багушэвіча да братоў Луцкевічаў, Адама Станкевіча, Казіміра Сваяка, Наталлі Арсенневай.

  • Якую ролю выконвала ў беларускім руху Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя?

  • Якія мясціны ў Вільні самыя значныя для беларускага руху? Топ-12.

  • Якія формы і падзеі беларускага руху ў Вільні варта аднавіць і выкарыстоўваць сёння нам?

Чакаюцца і выступы запрошаных гасцей.

Удзельнікам таксама будзе прапанавана паўдзельнічаць у шэрагу надзённых беларускіх справаў.

А завершыць сустрэчу адмысловая віктарына з прызамі, сярод якіх — Біблія на беларускай мове.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава )O( у Дзюсельдорфе

11.04.2026 18:00 - 26.04.2026 17:00 (Birkenstraße 97)

Dranik-party ў Вашынгтоне

25.04.2026 (17:00 - 21:00) Rooftop (401 Massachusetts Ave NW)

Мастацкі пленэр ва Уроцлаве (16+)

26.04.2026 (12:00 - 15:00) Park Juliusza Słowackiego

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ