Творчая сустрэча з Арцёмам Шуканавым у Беластоку

18.04.2026 11:00 - 13:00 Chorten Arena (Зала № 2) (ul. Słonieczna 1) Бясплатнае
У суботу, 18 красавіка, у Беластоку ў межах кнігжнага кірмашу адбудзецца творчая сустрэча з Арцёмам Шуканавым, аўтара кнігі «Пентаквантар».

«Пентаквантар» — посткіберпанк-раман: неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, у якім аўтар спрабуе мадэляваць будучыню.

У сваіх разважаннях ён закранае магчымасці штучнага інтэлекту, этыку ўзаемаадносін чалавека з ім, прынцыпы працы карпарацый і адказнасць за прыняцце рашэнняў.

Зброя, каханне, пагоні і пошукі бодгісатвы — як і належыць добрай гісторыі — робяць твор Арцёма Шуканава спалучэннем дынамічнага сюжэту і глыбока прапрацаванай думкі, што выходзіць па-за межы дзяржаў і ўяўлення.

Мадэратарка сустрэчы — Дар’я Бялькевіч.

Сустрэча будзе перакладацца на польскую мову.

Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Vulitsa Ezha ў Мінску

29.08.2026 12:00 - 30.08.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ