Музейны DJ-сэт VÈRTIGO ў Мінску

16.04.2026 19:00 - 21:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Уваход — па квітку ў музей
У чацвер, 16 красавіка, у Мастацкім музеі адбудзецца dj-сэт ад VÈRTIGO, мастачкі музычных калажаў і эстэтыкі «новага рэтра».
Што, калі ў карцін ёсць свой рытм?

Запрашаюць адчуць незвычайны саюз гуку і прасторы.

Фірмовы стыль VÈRTIGO — гэта гіпнатычныя пераходы паміж тонкіх меладычных слаёў, дзе кожны трэк нібы дэталь вялікага твора.

Вы зможаце гуляць паміж экспанатамі, губляючы пачуццё прасторы, або застыць у цэнтры залы перад любімай работай.

І так, гэта першы DJ-сэт у сценах Мастацкага.

Уваход — па квітку ў музей. Рэгістрацыі не патрэбна.





Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Дзень музеяў у Мірскім замку

16.05.2026 (11:30 - 16:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ