«Мова Нанова» з Валянцінам Сюйкевічам ва Уроцлаве

18.04.2026 16:00 - 18:00 Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (3 паверх) (Szewska, 49) Уваход — ахвяраванне на пакрыццё арганізацыйных выдаткаў
У суботу, 18 красавіка, ва Уроцлаве адбудзецца новая сустрэча «Мовы нанова».

Госць — Валянцін Сюйкевіч, спадар родам з Кітая, які вывучыў беларускую мову і стаў магістрам беларускай філалогіі.

Ён свабодна размаўляе па-беларуску і натхняе на гэта ўсіх беларусаў і беларусак.

Спадар Валянцін раскажа пра таямнічы свет кітайскіх іерогліфаў: як яны з’явіліся, як працуюць і што хаваецца за гэтымі знакамі.

Напрыканцы сустрэчы нас чакае майстар-клас па каліграфіі.

Кожны ўдзельнік і ўдзельніца зможа паспрабаваць напісаць іерогліфы і зрабіць уласную закладку, якую забярэ з сабой.

Уваход — ахвяраванне на пакрыццё арганізацыйных выдаткаў. Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ