Музычна-тэатральная містэрыя «Раёк» ад этна-гурта VURAJ

22.10.2014 19:00 - 21:00 Палац культуры прафсаюзаў (Незалежнасці, 25, ст.м.Кастрычніцкая) Бясплатнае

Палац культуры прафсаюзаў  (Незалежнасці, 25, ст.м.Кастрычніцкая).

22 кастрычніка, 19.00

Музычны Дом “Класіка” і этна-гурт ВУРАЙ прадстаўляюць Музычна-тэатральную містэрыю “РАЁК” з нагоды выхада аднайманнага альбома.

Этна-гурт “Вурай” вылучаецца тым, што ўсе ўдзельнікі гурта – прафесійныя акадэмічныя музыкі, заўважаныя ў іншых класічных акадэмічных праектах, але ў саставе этна-калектыва “Вурай” музыкі працуюць з беларускім аўтэнтычным народным матэрыялам, на аснове якога робіць абсалютна ўнікальны музычны прадукт. Гурт не спявае песень мінулага, спявае сваё, але стылістычна, вобразна, метафарычна і па гучанні гэта нагадвае этнічныя песні нашых продкаў. Музыка гучыць на памежжы фолька, неарока, акадэмічнага неакласічнага джаза і псіхадэлікі.

Гурт складаецца з жывых акустычных інструментаў: скрыпка, флейта, кантрабас, гітара, барабаны, гармонь, свірэлі, дудкі і вакал.

Музычна-тэатральная містэрыя прысвечана  па сутнасці асэнсаванню і раскрыццю вобраза Райка – містычнага персанажа беларусаў, што абярагае здароўе гаспадароў, прыносіць шчасце ў дом і захоўвае сям’ю, тых, хто верыць, што Раёк дапаможа.  Жывы гук, Жывая музыка, жывое дзеянне на вашых вачах.

Інфалінія: (029) 2-366-166


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Dead Boy «Ты мяне бачыш?» у Варшаве

22.08.2026 16:00 - 05.09.2026 17:00 Temperatura 3.0 (ul. Kawcza 49)

Квіз «Скрынка» ў Вільні

29.08.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ