Музычная сустрэча з Іванам Касцяхіным у Варшаве

09.11.2024 19:00 - 21:00 Старамейскі дом культуры (Rynek Starego Miasta 2) Бясплатнае



У суботу, 9 лістапада, у Варшаве адбудзецца музычная сустрэча з дырыжорам Іванам Касцяхіным.





Дата і час: 9 лістапада ў 19.00

Месца: Старамейскі дом культуры, Rynek Starego Miasta 2, Варшава 




Ёю распачынаецца цыкл музычных сустрэч у Варшаве.

 Спадар Іван у суправаджэнні струннага ансамбля будзе расказваць пра музыку і пра тое, як робіцца магія — на прыкладах з Брытэна, Уорлака, Моцарта і Чайкоўскага. 

Нават калі вы заўсёды лічылі класіку сумнай і снобскай, пасля гэтых сустрэч вас будзе за вушы не адцягнуць. 

А калі ўжо прасякнуліся ёю, але жадаеце зразумець яе глыбей — то вось вам выдатная магчымасць. 




Уваход вольны, за данаты падзякуюць.





Вам можа быць цікава

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

29.03.2026 (18:00 - 19:30) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Свята вярбы і выцінанкі ў Гродне

03.04.2026 (16:00 - 18:00) абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ