Музычны вечар з Таццянай Грыневіч-Матафонавай

18.12.2015 18:30 - 20:00 Дом-музей Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33А) Бясплатнае

18 снежня ў 18.30 у Доме-музеі Ваньковічаў адбудецца чарговая музычная сустрэча з беларускім музыкантам і спявачкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай.

Таццяна Грыневіч-Матафонава нарадзілася 10 лістапада 1977 г. у Ашмянах. Скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М.К. Агінскага, БДУКіМ, працуе ў Дзяржаўнай філармоніі ў складзе камернага хору. У 2007–2009 гг. супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабора Гайнаўкі (Польшча). Як сольная спявачка з 2008 года выступае ў школах, бібліятэках, музеях, прадпрыемствах па ўсёй краіне. Таксама выступала на 400-годдзі Докшыцкай каталіцкай парафіі (2007) і на 600-годдзі Сынкавіцкай царквы (2008). Чатыры рамансы ў яе выкананні ўвайшлі ў зборнік «Наталля Арсеньева. З крывіцкай сям’і» (2009).

Асноўныя захапленні спявачкі – беларускія рамансы, дзіцячыя народныя і школьныя песні, народныя танцы. На гэтай ніве музыкант выпусціла некалькі кампакт-дыскаў. Разам са сваімі аднадумцамі вучыць мінскую моладзь традыцыйным танцам. Лічыць, што родныя песня і танец – асноўныя цагліны ў падмурку, на якім вырастае сапраўдны патрыёт. Актыўная ўдзельніца кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Для музычнага вечара ў Доме-музеі Ваньковічаў Таццяна Грыневіч-Матафонава падрыхтавала праграму, у якой прагучаць песні і рамансы беларускіх аўтараў.

Музычная праграма разлічана на 1 гадзіну. Кошт білета (90 000 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі Дома-музея Ваньковічаў. Білеты на праграму можна набыць у касе музея. Даведкі па тэл. (017) 327 88 78 або (029) 629 05 41, (029) 875 57 78, а таксама на старонках у кантакце http://vk.com/valenti_vankovich ці фэйсбуку https://www.facebook.com/Музей-Дом-Ваньковічаў-Культура-і-мастацтва-першай-паловы-XIX-стагоддзя


Вам можа быць цікава

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

Ян Клапоцкі ў Мінску

26.09.2025 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ