Музей кнігі запрашае дзетак 5–6 гадоў на заняткі “Рукапісная кніга”

26.02.2017 12:00 - 12:00 Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасцi, 116) 2.80

Запрашаем 26 лютага а 12-й гадзіне  дзетак 5–6 гадоў і іх бацькоў у Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на заняткі па тэме “Рукапісная кніга”.

У старажытныя часы кніга была зусім не падобная да сучаснай. На занятках дзеткі дазнаюцца пра асноўныя формы кнігі, а таксама пра матэрыялы, якія даўней выкарыстоўваліся для пісьма.

Ці цяжкая праца рукапісца? Як называлі майстэрні для пісьма? Чым пісалі ў даўніну? На гэтыя і іншыя пытанні дапытлівыя наведвальнікі атрымаюць адказы.

Дзеткі створаць сваё ўнікальнае пяро і “ператворацца” ў рукапісцаў.

Заняткі праводзяцца ў даступнай і займальнай форме. Пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры адбываецца праз дыялог, гульні і творчасць.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 2.80 (два рублі восемдзесят капеек).

Чакаем усіх у музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі!

Будзьма святкаваць значны юбілей – 500-годдзе беларускага кнігадрукавання – разам!

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Купалле пад Тбілісі

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 (Асурэці)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Ягор Забелаў у Беластоку

12.07.2026 (18:00 - 20:00) NieTeatr (ul. Henryka Sienkiewicza 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ