Музейныя заняткі для дзяцей на выставе “Францыск Скарына і яго эпоха”

21.10.2017 13:00 - 13:00 Нацыянальная бібліятэка (прасп. Незалежнасцi, 116) 6,50 бел. руб.

21 кастрычніка на выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха” пройдуць музейныя заняткі для дзяцей 6–12 гадоў і іх бацькоў.

Істотным ў пазнавальным працэсе з’яўляецца “непасрэдны кантакт” з артэфактамі і магчымасць асабістага ўдзелу. Унікальнасць музейных заняткаў заключаецца ў тым, што яны праводзяцца сярод арыгінальных кніжных помнікаў XV–XX стагоддзяў, якія экспануюцца на выстаўцы. Прымяненне актыўных і інтэрактыўных метадаў дапамагае выклікаць у дзяцей цікавасць да кніжнай культуры і спрыяе эфектыўнаму засваенню матэрыялу. Атмасфера заняткаў садзейнічае гатоўнасці да творчасці, выхаду за рамкі звыклага і стэрэатыпнага. А творчыя заданні дазволяць замацаваць тэарэтычную частку і праявіць індывідуальныя здольнасці.

Падчас заняткаў дзеці пазнаёмяцца з жыццём і дзейнасцю беларускага першадрукара Францыска Скарыны, а таксама аформяць і падпішуць віншавальныя паштоўкі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання сваім бацькам ці сябрам. Кожны ўдзельнік праявіць сваю фантазію і майстэрства, зрабіўшы ўласную паштоўку на памяць.

Пачатак заняткаў – а 13 гадзіне.

Працягласць – 60 хвілін.

Кошт з матэрыяламі для творчага задання – 6,50 бел. руб., для дзецей са шматдзетных сем’яў – 4,50 бел. руб.

Кантактная інфармацыя:
Таццяна Андрэеўна Сапега, каардынатар праграмы,
тэлефоны: (8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Народзіны прасторы «Dzivne» ў Гданьску

11.04.2026 (19:00 - 21:00) pracownia «Dzivne» (Lankova 16 (domofon 2))

Лекцыя Змітра Юркевіча «Таямніцы дома Свяціцкага» ў Мінску

14.04.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

«Relikt» у Кракаве

24.04.2026 (20:00 - 22:00) GARAGE PUB (Marszałka Józefa Piłsudskiego 27)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ