У аўторак, 14 красавіка, у літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца лекцыя Змітра Юркевіча «Таямніцы дома Свяціцкага».
Вы, напэўна, не раз заўважалі гэты будынак у цэнтры Мінска.
Але ці ведаеце вы, што гэты дом стаў сапраўднай сенсацыяй для свайго часу?
Вы нават не здагадваецеся, хто яго пабудаваў і якія таямніцы хаваюць яго сцены. Гаспадаром аказаўся не доктар, як лічылася доўгія гады, а інжынер-архітэктар, які абганяў час. Ён жыў так, як большасць мінчан нават не магла сабе ўявіць.
Яго дом стаў першым у горадзе, дзе было ўсё для раскошнага жыцця. Восем вялізных кватэр, уласная электрычнасць, экзатычны сад за сцяной і нават аўтаномная каналізацыя з жывымі бактэрыямі са Швейцарыі.
На лекцыі вы даведаецеся, хто насамрэч хаваўся за літарамі ZS, чаму яго блыталі з іншым Свянціцкім і чаму гэтая памылка жыла дзесяцігоддзямі.
Кошт — 15 рублёў.