MY WAY FESTIVAL у Мінску

17.09.2022 - 18.09.2022 10:00 - 21:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 4в) ад 8 рублёў
17 і 18 верасня ў батанічным садзе — зноў фэст самаразвіцця і здаровага ладу жыцця MY WAY FESTIVAL.



Дата: 17 і 18 верасня

Час: з 10.00 да 21.00

Месца: батанічны сад, вул. Сурганава, 4в, Мінск 


MY WAY FESTIVAL яднае людзей, якія жадаюць быць у балансе з сабой і навакольным светам, у выдатным фізічным і духоўным здароўі, напоўненым і шчаслівым, атрымліваць асалоду ад жыцця.

Выгаранне? Панічныя атакі? Саслаб імунітэт? Здаюць нервы? У пошуках шчасця? У пошуках сябе? У пошуках новых актыўнасцяў? Любіце кідаць сабе выклікі? Прыходзьце!

Вас чакаюць карысныя актыўнасці, майстар-класы ды заняткі па ёзе, пілатэсе, зумбе, стрэтчынгу, разнастайныя лекцыі ды практыкі для файнага самаадчування!

Кошт квітка на адзін дзень — 15 рублёў для дарослых і 8 рублёў для школьнікаў і шматдзетных сем’яў.

Праграму фэста глядзіце па спасылцы ды прыходзьце!







Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Народная камедыя «Баба Шанэль» у Азярцы

06.09.2026 (14:00 - 16:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Беларускі размоўны клуб у Лодзі

06.09.2026 (14:00 - 16:00) MAL — Miejsce Aktywności Lokalnej (Legionów 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ