«На Каляды з квір-пісьменствам»: літаратурная імпрэза ў Вільні

15.12.2023 18:00 - 20:00 Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае
 
У пятніцу, 15 снежня, у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча святкуюць Каляды з беларускім квір-пісьменствам. Прапануюць пагутарыць пра тое, што такое квір-літаратура.




Дата: 15 снежня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Віленскі беларускі музэй імя Івана Луцкевіча, Vilniaus, 20, Вільня 


 Аўтары і аўтаркі распавядуць, чаму для іх важнае азначэнне «квір» і чым яно ўзбагачае літаратуру. 

Вас чакаюць цікавыя знаёмствы, нечаканыя адказы, чытанка, прыемная гаворка і гарбатка. 

Можна будзе пагартаць і набыць кнігі.

Госці вечарыны: 

паэт Артур Камароўскі, 

пісьменніца Ганя Горн, 

аўтар і перакладчык Уладзіслаў Гарбацкі 

выдавец Ігар Іваноў


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Экскурсія па крымінальным Беластоку (16+)

19.09.2026 (18:00 - 20:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Майстар-клас па спевах на Багач у Мінску

24.09.2026 (19:00 - 21:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ