Лекцыя «Нараджэнне беларускага музея» ў Мінску

26.01.2022 19:00 - 19:00 Арт-Фабрыка (вул. Свярдлова, 2) Бясплатнае

Клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» ладзіць лекцыю «Нараджэнне беларускага музея: з гісторыі прыватнага збіральніцтва на Беларусі ў ХVІ — пачатку ХХ стст.».



Дата: 26 студзеня

Час: 19.00

Месца: Арт-Фабрыка, вул. Свярдлова, 2, Мінск

На беларускiх землях у XVI-XX стст. iснавала шмат разнастайных калекцый, важных для культурнага i навуковага жыцця рэгiёна. А што мы ведаем пра гэтыя калекцыі і іх збіральнікаў? Хто яны? Што збіралі? Працы якіх беларускіх і еўрапеўскіх мастакоў мелі ў калекцыях? Як склаўся лёс іх збораў? Як з часам мяняліся склад, сэнс і значэнне калекцый?

Лекцыя прысвечана станаўленню калекцыянерскай дзейнасці на беларускіх землях, пачынаючы ад з’яўлення першых збораў у эпоху Сярэднявечча да ўзнікнення першых публічных музеяў.

Лектар — Аляксандр Гужалоўскі, беларускі гісторык, педагог, музеёлаг, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў БДУ.


Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 (паведамяць удзельнікам)

Дранік-фэст у Беластоку

19.09.2026 (12:00 - 15:00) паркоўка каля офіса Фундацыі OKNO NA WSCHÓD (ul. Sienkiewicza 82)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ