Bliskaŭki ў Познані

04.12.2025 19:00 - 21:00 MY pod sceną (27 Grudnia 8/10) 43,50

4 снежня, у чацвер, у Познані адбудзецца вялікі супольны канцэрт беларускіх музыкаў "Bliskaŭki".


На сцэне:

Passive Voice Acoustic - акустычны індзі-рок з Мінска ад салісткі Настассі.

Яна пагайдае вас на эмацыйных арэлях ад мілых песень пра пламбір і зефірак, да песень пра адзіноцтва, пакуты і алкашоў!

Žuravl - індзі-праэкт з Познані, які сумяшчае ў сваёй творчасці розныя стылі: ад софт-джаза да індастрыял року!

nadzeyea - вакалістка з вялічэзным творчым досведам і пачынаючая артыстка.

У сваёй музыцы яна шчыра шукае адказ на пытанне: «хто я?» Праз змрочную дабрыню, крохкія эмоцыі і пяшчотны голас фармуецца яе гучанне.

А на салодкае - MANDZIK i Varjatka.

Дрэс-код - усё, што блішчыць.

Квіткі коштам 43,50 злотых бярыце па спасылцы. Хутка падаражэе!


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ