Выстава “Рыцар чалавечага духу” ў Мінску

26.11.2025 15:00 - 16:00 БДАМЛМ (вул. Кірылы і Мяфодзія, 4) Бясплатна

У сераду, 26 лістапада, у архіве літаратуры і мастацтва (БДМАЛМ) адкрываецца выстава “Рыцар чалавечага духу” з фондаў архіва да 95-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.


Уладзімір Сямёнавіч плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст.

Яго рукапісы, малюнкі, фотаздымкі, кнігі з аўтографамі, ліставанне з сябрамі і мн. інш. у багатай колькасці захоўваюцца як у асабістым фондзе У. С. Караткевіча, так і ў іншых фондах пісьменнікаў, выдаўцоў, шматлікіх дзяржаўных арганізацый.

На выставе дакументы нанова адкрываюць пісьменніка, паэта і мастака, арыгінальнага чалавека Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.

Да адкрыцця выставы БДАМЛМ прымеркаваў і круглы стол, куды запрошаны даследчыкі творчасці У. Караткевіча, выкладчыкі ВНУ, прыхільнікі творчасці пісьменніка. 

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

«Баль вяргіняў» у Залессі

26.09.2026 (17:00 - 20:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ