Сустрэча "Рух за свабоду ў Беларусі: пошукі шляхоў" у Берліне

28.11.2025 19:00 - 20:00 taz Kantine und im Livestream (Friedrichstr. 21) Бясплатна

У пятніцу, 28 лістапада, у Берліне адбудзецца сустрэча "Рух за свабоду ў Беларусі: пошукі шляхоў".


Шмат чаго адбылося пасля пратэстаў 2020 года. Рэжым Лукашэнкі спрабуе задушыць любую форму пратэсту і працягвае рэпрэсіі супраць свайго ж народу.

Сотні тысяч беларусаў пакінулі краіну і цяпер жывуць у выгнанні - у Варшаве, Вільні і нават Берліне.

Іх галасы натхняюць ствараць будучыню Беларусі.

Удзел бяруць:

- Вольга Гапеева, пісьменніца, паэтка, перакладчыца, аўтарка 15 кніг.

- Вераніка Круглова, спявачка, акторка, заснавальніца гурта KRIWI.

- Вольга Лойка, журналістка, рэдактарка.

- Марка Марцін, пісьменнік. Ён пакінуў Усходнюю Германію ў траўні 1989 года як адмоўнік ад вайсковай службы па меркаваннях сумлення.

- Уладзімір Мацкевіч, філосаф, палітвязень.

- Сафія Саўчук, адна з заснавальніц, былая старшыня і ў цяперашні час чаліня пашыранага савета суполкі RAZAM e.V.

- Паліна Шарэнда-Панасюк, палітычная актывістка, палітвязынка.

- Лявон Вольскі, музыка.

- Зміцер Вішнёў, выдавец, паэт, пісьменнік, сузаснавальнік літаратурнага руху "Бум-Бам-Літ".

Мадэратары - журналісты Аліса Бота і Інга Петц.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Паказ фільма "Чыстае мастацтва" ў Празе

05.11.2025 17:45 - 05.12.2025 18:45 Kino Atlas (Ke Štvanici 371/4)

Паэтычная кантата ў Варшаве

23.11.2025 (20:00 - 21:00) Касцёл святога Аляксандра (plac Trzech Krzyży)

Ягор Забелаў у Берліне

08.12.2025 (20:30 - 22:00) PANDA Platforma (Knaackstraße 97)

Калякалядны Вольскі ва Уроцлаве

11.12.2025 (19:00 - 21:00) Клуб ALIVE (Kolejowa 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ