Нарвежскія літаратары ў кнігарні Логвінаў

17.10.2017 19:00 - 19:00 Кнігарня Логвінаў (пр-т Незалежнасцi 37А) Уваход вольны

Што мы ўяўляем пры слове “Нарвегія”? Ф’ёрды, нафта, тролі… І ўсё? А каго ведаем з сучасных нарвежскіх аўтараў? Не, Гамсун даўно памёр. Між тым, нарвежская літаратура гучыць па-беларуску ўжо 50 гадоў.

17 кастрычніа ў кнігарні “логвінаЎ” часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” запрашае вас адзначыць гэты юбілей і пазнаёміцца з сучаснай нарвежскай літаратурай і нарвежскімі літаратарамі жыўцом. Імпрэза прымеркаваная да выхаду 19-га “прайдзісвецкага” нумару “Нарвежскі вецер”.

Удзел у прэзентацыі возьмуць:

  • выдавец і рэдактар Крысціян К’ельструп,
  • пісьменнік Ары Бэн,
  • перакладчыца і літаратуразнаўца Ганна Янкута,
  • пісьменнік Альгерд Бахарэвіч,
  • паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева.

Пачатак у 19.00.

Незалежнасці 37А.

Пра “Нарвежскі” нумар: Нягледзячы на немалую гісторыю перакладаў нарвежскай літаратуры на беларускую мову, колькасна яна прадстаўленая даволі слаба. Новы нумар “ПрайдзіСвета” спрабуе выправіць дадзеную сітуацыю. У ім змешчаныя пераклады як з сучасных нарвежскіх аўтараў — Яна Руара Лейквола, Ары Бэна, Карла Увэ Кнаўсгара, Томаса Эспедала, Іды Хегазі Хёер, Лінды Клакен і іншых, — так і ўрыўкі са старажытнага скандынаўскага эпасу “Старэйшая Эда”. Крытычныя артыкулы і эсэ ў нумары закранаюць творчасць пісьменнікаў Юстэйна Гордэра, Карла Увэ Кнаўсгара, Інгвара Амб’ёрсэна, Кнута Гамсуна і Генрыка Ібсэна, а таксама мастака-экспрэсіяніста Эдварда Мунка.

Ідэя выдання нумару належыць нарвежскаму выдаўцу і рэдактару Крысцяіну К’ельструпу. Гэты нумар — своеасаблівая даніна памяці пісьменніка Яну Руара Лейквола (1974–2014), які, ажаніўшыся з беларускай, некаторы час пражыў у Гомелі. Ягоная сувязь з нашай краінай і падштурхнула Крысціяна звярнуцца са сваёй ідэяй у рэдакцыю “ПрайдзіСвета”.

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава Цемры «Fragile» ў Познані

28.03.2025 17:30 - 14.06.2025 19:00 MAD Art Gallery (Mielżyńskiego 27/29)

Выстава «Віцебскі мастак» у Магілёве

02.05.2025 16:00 - 15.06.2025 19:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Канцэрт Ільі Шынкарэнкі ў Мінску

17.05.2025 (20:00 - 22:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ