Наста Кудасава прэзентуе кнігу «Маё невымаўля»

07.06.2016 19:00 - 21:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Бясплатнае

Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) запрашае 7 чэрвеня на прэзентацыю кнігі Насты Кудасавай «Маё невымаўля», якая пабачыла свет у серыі «Кнігарня пісьменніка» ў выдавецтве «Кнігазбор». Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

“Маё невымаўля” – кніга, за якую я адчуваю вялікую адказнасць, — звяртаецца да шырокай публікі Наста. — Галоўны змест зборніка можна акрэсліць як перажыванні чалавека, закаханага ў жыццё і ў зямныя лёсы – лёс паэта, лёс жанчыны, лёс жука, сабакі, мядзведзя, сасны, ветру… 

Гэта кніга – услухоўванне ў пяянне рыб і ўзрастанне дрэваў.

Гэта мой шлях углыб мовы, да першасных сутнасцяў словаў, і далей – да простага і няўлоўнага, да таго, што застаецца па-за мовай, між радкоў. У кнігу ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя ў апошнія пяць гадоў – вельмі нялёгкі ў маёй біяграфіі перыяд. 

Але нягледзячы на боль, адзіноту і расчараванне я б хацела данесці чытачу веру ў галоўнае – веру ў любоў, якая разлітая паўсюдна і якая адзіная напаўняе наш свет сэнсам і прыгажосцю”.


Вам можа быць цікава

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ