ПАДЗЕЯ ДНЯ: Настасся Хмель з залескімі песнямі ў Вільні

20.09.2023 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) free donation

 У сераду, 20 верасня, з сольнай праграмай «Песні Белавежскай вёсачкі Залессе» ў Вільню завітае Настасся Хмель, этнаспявачка, мультыінструменталістка, вакальная трэнерка, удзельніца гурта KRIWI.



Дата: 20 верасня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 


Спадарыня Настасся грае ў накірунку ethno-fusion, дадаючы арыгінальнай мелодыі народных песень актуальнае асэнсаванне і акампанемент розных інструментаў з дапамогай лайв-лупінгу.

 Перад вымушанай эміграцыяй у Польшчу (Кракаў), спявачка 7 год жыла у маленькай вёсачцы Залессе, схаванай сярод гушчароў Белавежскай Пушчы, з усіх бакоў аточанай балотам Дзікое, адным з найвялікшых і найстарэйшых ў Беларусі. 

Мясцовыя жыхаркі Баба Валя (Валянціна Парфёнаўна Сіплівая 1929г.н.) і Баба Маня (Марыя Лук’янаўна Сіплівая 1937 г.н.), з якімі спадарыня Настасся амаль параднілася за годы сумеснага суседскага жыцця, дзяліліся з ёй сапраўднымі скарбамі — успамінамі пра мінулае і песнямі, якім навучыліся ад сваіх бацькоў і бабуль. 

Прыходзьце ж паслухаць песні з Белавежскіх гушчароў, паспяваць разам, занурыцца ў касмічную атмасферу беларускага фальклору. ⠀ 


Уваход — free donation.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Вернісаж у Друі

09.08.2026 (08:00 - 11:30) (Друя, Браслаўскі раён)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ