Навагодні гарадскі квэст у Брэсце

24.12.2022 15:00 - 20:00 ------------ 10 рублёў

24 снежня, у суботу, 4roomclub ладзіць у Брэсце навагодні гарадскі квэст.



Дата: 24 снежня

Час старту: з 15.00 да 17.00 на выбар

Месца старту: кафэ «Карыца» на другім паверсе ГЦ «Дзідас Персія»

Брэст ужо падрыхтаваўся да свят: на квэсце вы абавязкова звернеце на тое больш пільную ўвагу і, вядома, паспаборнічаеце ў логіцы і кемлівасці. І даведаецеся мноства цікавостак пра горад, вандруючы па ягоным цэнтры і рашаючы задачы!

Каб ніхто не змерз, заданні разбітыя на невялікія блокі з перапынкамі, каб пагрэцца. Карыстацца перапынкамі ці не — на меркаванне каманд.

Гуляць у квэст можна камандамі ад двух да чатырох чалавек.

Квэст не патрабуе спецыяльных ведаў ці навыкаў. Галоўнае — не забудзьцеся зараджаны тэлефон з выхадам у інтэрнэт!

Каманда-пераможца атрымае прыемненькія прызы!

Кошт — 10 рублёў з чалавека. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

«Свята хлеба» ў «Суле»

23.08.2026 (18:00 - 20:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ