Навагодні лялечны спектакль «Казачны домік» у Кракаве

30.12.2023 11:00 - 12:00 (Krakowska 19) 30 злотых
 

У суботу, 30 снежня, беларусікаў Кракава клічуць на навагодні лялечны спектаклік «Казачны домік».




Дата: 30 снежня

Час: з 11.00 да 12.00 (час мясцовы)

Месца: Krakowska 19, Кракаў 


На Калядах усе месцы на гэты спектакль разабралі за тыдзень — і дзеці засталіся ў поўным захапленні. Каб яшчэ больш дзетак змаглі паўдзельнічаць і атрымаць мора эмоцый у святочны перыяд, правядуць дадатковы паказ! 

Падчас спектакля вашых дзетак чакаюць Зайка-трусішка, касалапы Мішка, смелы Пеўнік, хітрая круцілька Ліса і дурны Воўк! 

Разам з героямі будзем весяліцца, спяваць, танчыць, дапамагаць героям спраўляцца з цяжкасцямі і нават спячом самага сапраўднага калабка! 


Рэкамендаваны ўзрост: ад 3 да 9 гадоў


 Кошт — 30 злотых (квіток набываецца толькі на дзіця). 

Просяць таксама ўзяць зручны зменны абутак для маленькіх гледачоў і глядачак.


 Запісвайцеся праз дырэкт тэатра «Леў і Птушка». Месцаў абмежавана.




Вам можа быць цікава

Выстава «Строй» у Супраслі

11.09.2026 18:00 - 27.11.2026 17:00 Biblioteka Publiczna w Supraślu (Sala Guliwer) (ul. Cieliczańska 1)

Лекцыя «Броўка вандруе» ў Мінску

17.09.2026 (18:00 - 19:30) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Сяргей Башлыкевіч у Кіеве

18.09.2026 (19:00 - 21:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ