Навагодні канцэрт «Крамбамбулі» ў Мінску

21.12.2017 19:00 - 19:00 Prime Hall (пр. Пераможцаў, 65) ад 35 руб.

21 снежня гурт «Крамбамбуля» выступіць у Prime Hall з праграмай «Партызаны каляднага лесу». Гледачоў чакаюць лепшыя песні гурта, канцэптуальнае сцэнічнае шоў і кілатоны навагодняга настрою.

– У кожным калядным лесе ёсць свае партызаны. Яны дапамагаюць святому Мікалаю: ахоўваюць елкі і зайцоў, сочаць, каб ніхто не сапсаваў добрым людзям свята. Прапануем прыяднацца да нашага вясёлага патруля і праспяваць разам пару дзясяткаў песень, – кажуць музыкі.

Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе.  Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).

Старт продажу  квіткоў ў сераду 25 кастрычніка ў 12:00 на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клуба. Кошт квіткоў: танцпляц (першыя 200) – 35 руб., танцпляц (астатнія) – 40 руб., сядзячыя – ад 42 руб. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Віцебску

15.07.2026 16:00 - 30.08.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ