НЕвыдадзенае: паэтычная вечарына ў Тбілісі

13.01.2023 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У пятніцу, 13 студзеня, у беларускім каворкінгу «Кропка» — паэтычная вечарына «НЕвыдадзенае».



Дата: 13 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: 500м ад пл. Свабоды (адрас дашлюць удзельнікам асабіста), Тбілісі 


Ладзіць яе Валерыя Ваўкагонава, беларуская актывістка, менеджарка — і паэтка.

Будуць вершы, абмеркаванне вершаў, гутаркі пад гарбату ды гісторыі.

Вы таксама можаце пачытаць штосьці пад настрой — вашыя уласныя творы ці творы любімых паэтаў і паэтак.

Уваход вольны, але, калі ласачка, напішыце ў тэлеграм спадарыні Валерыі ці спадарыні Дар’і, калі збіраецеся прыйсці.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ