У пятніцу, 19 снежня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча адкрываецца выстава "НІТКІ: ад рук да памяці".
Што застаецца з намі, калі мы пакідаем дом?
Чаму жаночая ручная праца зноў становіцца мовай памяці?
І як традыцыя можа жыць сёння: не толькі ў музеях, а ў сучасным жыцці?
"Ніткі: ад рук да памяці" - гэта выстава пра сувязь пакаленняў, жаночы досвед і беларускую культуру, якая працягваецца праз рукі, тканіну, арнамент і гісторыі.
У экспазіцыі:
- традыцыйныя і рэканструяваныя беларускія строі
- ручная і машынная вышыўка як прыклад жывой традыцыі
- лялькі ў рэгіянальных строях
- калектыўная інсталяцыя з жаночых гісторый і тэкстыльных фрагментаў
- сучасныя інтэрпрэтацыі арнаменту як мовы памяці і яднання
Працуе выстава да 15 студзеня.