«Ноч Барсукоў» у нацпарку «Прыпяцкі»

15.06.2024 - 16.06.2024 12:30 - 21:00 Нацыянальны парк «Прыпяцкі» (Гомельская вобл.) ад 30 рублёў
 

У выходныя, 15 і 16 чэрвеня, у нацпарку «Прыпяцкі» — Ноч самых загадкавых жыхароў лесу — барсукоў!



Дата: 15 і 16 чэрвеня

Час збору: 12.30 (час мясцовы)

Месца збору: ля гатэля «Тураў+», Тураў, Гомельская вобл.


Прапануюць выправіцца ў захапляльнае падарожжа ў свет самых мілых, пацешных, загадкавых, рэдкіх і ўтойлівых жывёлак.

Вас чакае:

Дзікая лекцыя «З барсукамі жыць — не тужыць» (а лекцыі ў «Прыпяцкім» заўсёды ачмурэнна цікавыя!)

Квэст «Следапыт» — вырашыце загадкі, галаваломкі і знойдзеце «барсучыны горад».

Вячэрняя экскурсія «Усім барсук!» — пройдзецеся па вячэрнім лесе, палюбуецеся пейзажамі, убачыце жылое барсуковае мястэчка і на месцы вывучыце, як яно ўладкавана. Па лесе будуць гуляць 2-2,5 гадзіны, пройдуць каля 3-4 км.

Пікнік ля вогнішча з грыль-меню «Барсучыныя радасці» — з пачастункамі, танцамі і конкурсамі.

Майстар-клас «Барсучок» — возьмеце ўдзел у майстар-класе па роспісе перніка і намалюеце свайго любімага барсучка.


Кошт удзелу: Дарослыя — 50 рублёў + 5 рублёў эказбор. Дзеці 6-16 гадоў у складзе сям’і — 30 рублёў.

Ёсць трансфер з Ляскавіч, Жыткавіч і Турава і назад!


 Іншыя падрабязнасці чытайце ў адпаведным пасце.

Запісацца можна па нумарах: +375 29 125 00 95 + 375 33 918 07 33 + 375 2350 5 70 15 (17, 18)




Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

«Relikt» у Варшаве

04.04.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (Al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ