Ноч музеяў: бітнікі, ліндзі-хоп і Пятрусь Броўка ў Мінску

21.05.2022 18:00 - 23:30 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30, кв. 4) 5 рублёў


21 траўня літаратурны музей Петруся Броўкі ладзіць акцыю «Ноч музеяў» і запрашае далучыцца да культуры бітнікаў на імпрэзе «Калісьці ты быў бітнікам».



Дата: 21 траўня

Час: з 18.00 да 23.30

Месца: літаратурны музей Петруся Броўкі, вул. К. Маркса, 30, кв. 4, Мінск


Адкручваем машыну часу на наступны настрой: 1950–1970-я гады, біт-паэзія, джаз і бугі-вугі, туфлі на маннай кашы, дзеці сонца, боб на галаве, казліныя бародкі і вытанчаныя вусы...

Стылягі, бітнікі, хіпі — субкультуры, якія змянілі савецкую творчасць і моладзь. Ім музей і прысвячае гэты вечар! Абірайце характэрны лук адной з гэтых субкультур і далучайцеся да незабыўнага касцюміраванага вечара.


Праграма:

18:00 — лекцыя культуролага Паліны Долі «Кароткая гісторыя бітнікаў у чатырох „б“ і адным забойстве»;

18:45 — прэзентацыя работ Руслана Чатырко «Neural History Majho Kraju»;

19:00 — інтэрактыўная праграма «Цырульная майстэрня «Вяночак свету»;

20:45 — майстар-клас па ліндзі-хопу ад школы танцаў «Качели»;

22:00 — кватэрнік у несавецкім стылі.


А таксама:

Выстава «(Не) у цені бацькі», прысвечаная Юрыю Броўку.

Рэлакс-тэрапія з расфарбоўкай мандал і пляценнем фенечак.

Інтэрактыўная праграма «Tarot Power» (варажба на картах Таро).

Майстар-клас па завязванні гальштукаў «Пажар у джунглях».

Настолка «Кінуць брэк па Бродзе». Настолка «Нофелет».


Уваходны квіток — 5 рублёў.




Вам можа быць цікава

Фотавыстава «Нечаканы Гродна» ў Гродне

03.09.2025 18:00 - 28.09.2025 18:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Фэст «Класіка. LIVE» ў мінскім батанічным садзе

13.09.2025 11:00 - 14.09.2025 20:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Варшаве

19.09.2025 (20:00 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

NAVIBAND у Катавіцах

28.09.2025 (20:00 - 22:00) Piąty Dom (Jana Matejki 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ