• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Канцэрты Іншае Мінск

Ноч музеяў: квэст і таямнічы буккросінг ў Нацыянальным гістарычным у Мінску

Пачатак: 21.05 (17:00)
Канец: 21.05 (23:30)
Нацыянальны гістарычны музей
(Мінск, вул. К. Маркса, 12)
Кошт: 8 рублёў
Google


21 траўня Нацыянальны гістарычны музей ладзіць квэсты і канцэрты, а таксама сумесна з кнігарняй OZ.by акцыю «Спатканне з кнігай ўсляпую».



Дата: 21 траўня

Час: з 17.00

Месца: Нацыянальны гістарычны музей, вул. К. Маркса, 12, Мінск


Наведвальнікаў чакае:

Квэст па ўсіх залах музея і, магчыма, за яго межамі;

экспрэс-лекцыя па асновах генеалогіі — дапаможа разабрацца, што трэба ведаць, каб скласці генеалагічнае дрэва, як яго скласці і дзе шукаць інфармацыю;

камерны канцэрт невідушчых музыкаў і трэнінг «Этыка ўзаемадзеяння з невідушчымі людзьмі», які дапаможа стаць больш адкрытымі адзін аднаму;

таямнічы буккросінг.


Таямнічы буккросінг пройдзе з 17:00 па 20:30.

Аматары пачытаць змогуць узяць удзел у абмене кнігамі «усляпую» — вокладкі будуць схаваныя, і толькі кароткае апісанне дапаможа выбраць выданне, якое ўдзельнік панясе з сабой.

Каб далучыцца да таямнічага буккросінгу, дастаткова прынесці выданне, якое адпавядае ўмовам акцыі, а ўзамен — забраць кнігу.

Апісанне да кнігі можа расказваць пра яго жанр і змест, перадаваць уражанні ад чытання, намякаць на аўтара або назву.  Галоўнае — служыць падказкай для будучага ўладальніка, быць кароткім і інфарматыўным.


Правілы ўдзелу:

У «Спатканні з кнігай усляпую» ўдзельнічаюць мастацкая і навукова-папулярная літаратура. Прымаюцца зборнікі апавяданняў на рускай і беларускай мовах, а таксама найноўшая літаратура па псіхалогіі, матывацыі і самаразвіцці. Выключэнне — паэзія, навучальныя дапаможнікі і дзіцячыя кнігі.

Кніга павінна быць выдадзена не раней за 2010 год і ў добрым стане. Прынесці і забраць можна толькі адзін экзэмпляр. У «Спатканні...» не ўдзельнічаюць цыклы раманаў. Выключэнне — першая частка цыкла.


Далучайцеся!



« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
    • «Калі бываюць музы ў такіх балючых кніг...» Размова з нямецкім славістам, які напісаў кнігу пра наш 2020-ты
    • 7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип