Ноч музеяў: рыцары ў Лідскім замку

20.05.2022 18:00 - 20:00 Лідскі гісторыка-мастацкі музей (вул. Перамогі, 37а) 15 рублёў


Лідскі гісторыка-мастацкі музей адзначае Ноч музеяў ажно тры дні і запрашае вас на імпрэзы ў Лідскім замку, доме Валянціна Таўлая і ва ўласна гісторыка-мастацкім музеі.



Лідскі гісторыка-мастацкі музей


Калідоры, холы і залы музея ператворацца ў інтэрактыўную прастору, напоўненую магічным агнём. 20 траўня тут адбудуцца перформансы, майстар-класы і інтэрактыўныя фотазоны. Будзе таксама канцэрт, інтэлектуальная гульня «Музееманія» і тэатр ценяў, а для дзетак — шоў мыльных бурбалак і неонавая вечарына.


Дата: 20 траўня

Час: 18.00–24.00

Месца: Лідскі гісторыка-мастацкі музей, вул. Перамогі, 37а, Ліда

Кошт: дарослыя — 12 рублёў; студэнты — 10 рублёў; дзеці — 6 рублёў.


Лідскі замак

У Лідскім замку 21 траўня ладзяць праграму «Жывая гісторыя» ад клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Шатландскі клан МакВітан» і «Веруш», а таксама канцэрт сярэднявечнай групы «Скудрынка». А напрыканцы ночы будзе фаер-шоў.


Дата: 21 траўня

Час: з 18.00

Месца: Лідскі замак, вул. Замкавая, Ліда

Кошт: дарослыя — 15 рублёў; студэнты — 12 рублёў; дзеці — 9 рублёў.


Дом Валянціна Таўлая

У доме Валянціна Таўлая 22 траўня адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза. Падчас мерапрыемства можна будзе сустрэцца з творчымі людзьмі Лідчыны ў літаратурна-музычнай гасцёўні «Святліца». Будзе таксама арт-праграма «Балкон» з удзелам пісьменнікаў і музыкаў.


Дата: 22 траўня

Час: з 18.00

Месца: Дом Валянціна Таўлая, вул. Замкавая, 77, Ліда

Кошт: дарослыя — 2 рублі; студэнты — 1,5 рублі; дзеці — 1 рубель.


Наведаць усе імпрэзы можна па комплексным квітку: дарослы — 23 рублі, студэнцкі — 18 рублёў, дзіцячы — 12 рублёў.



Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Лабараторыя пра Канстытуцыю ў Варшаве

29.08.2026 (09:30 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ