Ноч музеяў: творчы джэм у АРТ Фабрыцы ў Мінску

21.05.2022 19:00 - 23:00 Арт Фабрыка (вул. Свярдлова, 2) 10 рублёў


21 траўня «АРТ Фабрыка» запрашае на Ноч музеяў, якая пройдзе ў фармаце джэма.



Дата: 21 траўня

Час: з 19.00 да 23.00

Месца: Арт Фабрыка, вул. Свярдлова, 2, Мінск


Слоган імпрэзы гучыць так: «Сіла мастацтва ў розных творчых інтэрпрэтацыях». Абяцаюць канцэрт, майстар-класы па маляванні, некалькі арт-перформансаў, лекцыі па мастацтве і творчыя сустрэчы з мастакамі.


Праграма:


Вялікая зала (Амфітэатр):

19.00 — 19.40 — канцэрт гурта «Гурба», частка 1;

20.00 — 20.40 — лекцыя Наталлі Царык «Супрэматызм: маніфест часу»;

21.00 — 21.40 — канцэрт гурта «Гурба», частка 2;

22.00 — 23.00 — паказ серыі ролікаў па мастацтве ад Arzamas.


Зала smART1:

19.00 — 20.20 — майстар-клас па fluid-art;

20.30 — 21.20 — гутарка з мастаком Аляксандрам Дзямідавым;

21.30 — 23.00 — майстар-клас «Кропка як першаэлемент выявы» Мар’яны Карповіч.


Зала smART2:

19.30 — 20.30 — лекцыя Рамана Сустава «Таямніцы друкаванай графікі»;

20.40 — 22.00 — аўтарская экскурсія і майстар-клас Марыны Жвірблі па афорце.


На працягу ўсяго мерапрыемства:

Hall 1: body-art перформанс Святланы Верабей «Art from the heart»;

Hall 2: перформанс «Ісціна ў вадзе»;

Hall 3: перфоманс ад Зоі Луцэвіч і Dima HID.


Квіткі: 10 рублёў — поўны , 5 рублёў — ільготны для пенсіянераў ды школьнікаў.




Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ